ФА́ЗАВАЯ ПРАСТО́РА,
шматмерная прастора, восямі якой служаць абагульненыя каардынаты і імпульсы
Стан сістэмы ў дадзены момант часу адлюстроўваецца пунктам у Ф.п., а яго змены — рухам пункта ўздоўж лініі (фазавай траекторыі). Пункты, адпаведныя пэўнаму значэнню энергіі сістэмы, утвараюць паверхню, якая падзяляе Ф.п. на 2 часткі: больш высокіх і больш нізкіх значэнняў энергіі, Паверхні з рознымі значэннямі энергіі не перасякаюцца паміж сабой, на іх ляжаць фазавыя траекторыі замкнутай сістэмы з адпаведным значэннем энергіі. Для
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)